Беларускія дыпламаты засцерагаюць ад набыцця польскіх прадуктаў харчавання
Паводле падляскіх санітарных службаў, піша БелТА, на сёння толькі ў памежным ваяводстве існуе 14 прадпрыемстваў, якія маглі закупаць патэнцыйна небяспечную соль і выкарыстоўваць яе ў вытворчасці прадуктаў харчавання жывёльнага паходжання. Тэхнічная соль, якую звычайна выкарыстоўваюць для барацьбы з галалёдам, ужо знойдзена ў прадукцыі 9 фірмаў і на адным аптовым складзе Падляшша. Канфіскавана больш за 24 тоны падазронага рэчыва.
Праверкі пачаліся пасля выкрыцця афёры трох польскіх фірм, якія набывалі так званую дарожную соль і прадавалі прадпрыемствам па ўсёй краіне як харчовую.
Тэхнічная соль можа быць забруджаная пяском, цяжкімі металамі, адыходамі серы і сульфатаў натрыя ,кальцыя, калія, што адмоўна ўплявае на печані і сардэчна-сасудзістай сістэме.
У гэтай сувязі беларускія дыпламаты ў Беластоку рэкамендуюць суайчыннікам максімальна вывучаць склад прадуктаў на этыкетках і па-магчымасці ўстрымлівацца ад набыцця прадуктаў харчавання, у вырабе якіх выкарыстоўвалася соль.
Спісы прадпрыемстваў, якія прайшлі санітарны кантроль, пачынаюць з’яўляцца ў польскіх СМІ.
Здымак з сайта http://tran-sol.ru