У CЭЗ «Гроднаінвест» увойдуць рэгіёны

|

Патэнцыйнымі рэзідэнтамі, піша БелТА, стануць буйныя прадпрыемствы, што дапаможа ім у рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

 

У спісе – ААТ “Лакафарба” (Ліда), ААТ “Шчучынаўтапровад”, ААТ “Навагрудскі завод газавай апаратуры”, ААТ “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін”, ААТ “Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка”, ААТ “Слоніммэбля”, ААТ “Мостадрэў” і ААТ “Гроднагандльмаш”.

 

Кожнае прадпрыемства збіраецца рэалізоўваць інвестыцыйныя праекты з аб’ёмам інвестыцый не менш за 1 мільён еўра кожны. У першую чаргу іх дзейнасць будзе накіроўвацца на выпуск прадукцыі, арыентаванай на экспарт.

 

СЭЗ “Гроднаінвест” створана ў 2002 годзе. На 1 студзеня 2012 года ў ёй зарэгістравана 90 рэзідэнтаў, тэрыторыя – 2,2 тысячы гектараў. З улікам новых рэгіянальных пляцовак тэрыторыя СЭЗ пашырыцца да 2,8 тысячы га.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://konsaltinfo.org.ua