Дзьве групы нелегальных мігрантаў за ноч затрыманыя на беларуска-польскай мяжы
Позна ўвечары памежны атрад на ўчастку Гродзенскай памежнай групы пачуў галасы невядомых.
Падчас агляду мясцовасці быў знойдзены галаўны ўбор. Па ім сабака ўзяў след і вывеў на парушальнікаў, якімі аказаліся трое грамадзян Турцыі.
У Беларусь яны прыляцелі 29 лютага рэйсам “Стамбул-Мінск”. Зараз высвятляюцца асобы, якія маглі дапамагаць нелегалам у пераходзе мяжы.
Уначы 5 сакавіка смаргонскія памежнікі падчас адпрацоўкі аператыўнай інфармацыі разам з супрацоўнікамі міліцыі ў вёсцы Ліпкі затрымалі 10 грамадзян без дакументаў.
Затрыманыя прадставіліся грамадзянамі Вьетнама.
Паводле http://gpk.gov.by
Здымак з сайта http://life.obozrevatel.com