ГрДзУ праводзіць прафесійна-псіхалагічную суразмову па 3 відах спецыяльнасцяў
Для абітурыентаў спецыяльнасцяў “дзяржаўнае кіраванне”, “дзяржаўнае кіраванне і права”, “дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”, “міжнародныя дачыненні”, “міжнароднае права”, “правазнаўства”, “эканамічнае права”, “журналістыка”, “міжнародная журналістыка”, “мытная справа” абавязковая суразмова папярэднічае тэсціраванню.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы абітурыенты змогуць прайсці суразмову па спецыяльнасцях:
– “дзяржаўнае кіраванне і права”, “правазнаўства”, “эканамічнае права”
– “міжнародныя дачыненні”, “міжнароднае права”
– “журналістыка”, “міжнародная журналістыка”.
Каб зарэгістравацца, неабходна асабіста альбо па пошце падаць у прыёмную камісію адпаведную заяву. Зарэгістравацца на прафесійна-псіхалагічную суразмову на адну спецыяльнасць можна толькі адзін раз (у адным ВНУ).
На прафесійна-псіхалагічнай суразмове абітурыенту давядзецца патлумачыць выбар сваёй будучай прафесіі, даказаць матывацыю і здольнасці да навучання, паказаць эрудыцыю, агульнае валоданне інфармацыяй пра падзеі міжнароднага жыцця.
На этапе суразмовы з уступнай кампаніі выбывае менш за 1 % абітурыентаў, каля 10% зарэгістраваных на суразмову ўвогуле не з’яўляюцца.
На думку экс-прарэктара БДУ Анатоля Паўлава, падобныя суразмовы не маюць практычнага сэнсу, а іх мэта – адсейваць недобранадзейных студэнтаў яшчэ да тэставання: “Для паступлення ў ВНУ патрэбныя веды і самастойны выбар”.
Рэгістрацыя ў ГрДзУ імя Янкі Купалы праводзіцца з 9 да 17 гадзін у працоўныя дні, з 9 да 13 гадзін у суботу па адрасе: Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, ауд. 110. Тэлефон для даведак: (+375 152) 73-01-01. Эл. пошта: abit@grsu.by, mail@grsu.by. Skype abit.grsu.by. Web-сайт: http://www.grsu.by.
Здымак з сайта http://news.open.by