У Гродне пачаў працу Орхускі цэнтр

Іаланта Рамановіч мяркуе, што характар створанага цэнтра будзе скіраваны ня толькі на прыём грамадзянаў, але і выезды на месцы, дзе парушаюцца прынцыпы Орхускай канвенцыі, якія падпісала Беларусь.

– Мы будзем імкнуцца інфармаваць насельніцтва пра экалагічную сітуацыю, якая існуе. Імкнуцца дапамагчы вырашыць пытанні, звязаныя з экалагічнымі праблемамі. Ад грамадзян паступае шмат скаргаў у абласны Цэнтр аховы навакольнага асяроддзя. Мы будзем імкнуцца дапамагчы гэтым людзям вырашыць іх праблемы.

Акрамя Гродна ўжо паўгода дзейнічае падобны офіс у Мінску. Адна з задач Орхускага цэнтра – гэта прыцягненне грамадства да вырашэння экалагічных праблем. Экалагічныя актывісты гродзеншчыны спадзяюцца, што будзе сапраўдны дыялог, бо праблемаў з дасяжнасцю “голасу народа” да высокіх кабінетаў у абласным цэнтры шмат.

 

На здымку: Іаланта Рамановіч і Марына Бароўка.