Гарадзенка на 9 месцы ў рэйтынгу найбольш паспяховых бізнес-вумэн Беларусі

|

Сярод дзесяці найбольш паспяховых бізнес-ледзі – Тамара Юрасава – адна з саўладальніц гродзенскай кампаніі “Ювіта” і дэпутат Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў. Яна ж летась была прызнана найбольш паспяховай прадстаўніцай бізнеса Гродзенскай вобласці.

Першае месца ў рэйтынгу належыць Алме Яунцемене, уладальніцы кампаніі «Фрутимпорт», сеткі крамаў «Соседи» і «Тропинка», піцэрыі з рэстаранамі «Васильки» і «Темпо».
На другім – Ірына Саборава, уладальніца “Белсувязьэнергазберажэнне”, на трэцім – Таццяна Крапчук, саўладальніца кампаніі “Эмір Моторс”.

За імі ідуць Надзея Нялюбава (летась прадала свае актывы завода “Аліварыя” карпарацыі Carlsberg), Таццяна Санчук (стваральніца выдавецкага дому “Талака”), Любоў Малышава (разам з мужам валодае холдынгам “Любава”), Наталля Сакалова (стваральніца і адна з саўладальніц інтэрнэт-кампаніі “Соло”, у пачатку 2012 года прадала сваю долю кампаніі “Атлант Тэлеком”), Алена Сямёнава (пасля смерці мужа кіруе МTV Беларусь).

На дзесятым месцы ў рэйтынгу знаходзіцца Алена Дубовік – гаспадыня буйной прыватнай рознічнай сеткі з Брэста.

Паводле http://www.profi-forex.org

Здымак з сайта http://metasalon.by