Шклозавод “Нёман” выпусціў сувеніры да Чэмпіянату свету па хакеі
Прызы лепшым гульцам матчаў таксама будуць вырабляць майстры з Бярозаўкі, якія абяцаюць здзівіць турыстаў і спартсменаў эксклюзіўнымі вырабамі.
Набыць сувенірную прадукцыю ўжо зараз можна ў фірмовай краме шклозавода ў гандлёвым цэнтры “Сталіца” ў Мінску.
alt=”Image 20050″ >
З мая сувеніры з сімволікай чэмпіянату можна будзе набыць ва ўсіх крамах, якія прадаюць прадукцыю “Нёмана”.
Усё часцей раздаюцца заклікі перанесці Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года з Беларусі з-за сітуацыі з палітвязнямі.
Такая прапанова ўтрымліваецца ў Акце аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі, які 4 студзеня падпісаў прэзідэнт ЗША Барак Абама, да байкоту хакейнага чэмпіянату заклікалі Еўрапарламент і амерыканскі Кангрэс, Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) прапанавала рассылаць ва ўрады, палітыкам, а таксама ў хакейныя федэрацыі і арганізацыі моладзі адмысловыя адозвы.
Здымкі http://tutgrodno.com