Гарадзенца затрымалі за рулём скрадзенага “Лексуса”

|

Угоншчыкаў затрымалі пад Уфой. Як паведамляюць расійскія СМІ, за рулём Lexus RX 450h знаходзіўся жыхар Гродна 1968 г.н. Кампанію яму складалі два жыхары Таджыкістана.

 

Lexus RX 450h з’яўляецца машынай прэміюм-класа. Кошт новага аўтамабіля складае ад 70 да 80 тыс. еўра.