Махляр прадставіўся міліцыянерам і “канфіскаваў” пнеўматычны пісталет
Махляр запатрабаваў у пацярпелага, свайго аднагодкі з Пінска, дакументы на зброю, а, калі іх не знайшлося, – запатрабаваў аддаць сам пісталет. На злачынцы былі форменныя міліцэйскія штаны, таму пінчук без ваганняў аддаў зброю “прадстаўніку праваахоўных органаў”, які паабяцаў, што пісталет можна будзе забраць на наступны дзень у РАУС, прад’явіўшы дакументы.
У дзяжурную частку ўладальнік зброі з’явіўся толькі праз некалькі дзён. Тут і высветлілася, што супрацоўніка з названым прозвішчам не існуе. Тады пацярпелы напісаў заяву аб махлярстве.
Злодзеем аказаўся малады чалавек, які нідзе не працуе і раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы. Пакуль злаўмысніка шукалі, ён паспеў прадаць пнеўматычны пісталет за 500 тысяч, а грошы растраціць.
Следчыя высвятляюць, адкуль у махляра міліцэйскія штаны.
Паводле http://telegraf.by
Здымак з сайта http://maleglance.blogspot.com