У Гродне будуць вырабляць стаматалагічны цэмент

|

Вытворчасць адкрыецца на базе Гродзенскага навукова-даследніцкага і праектнага інстытута азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу, піша belta.by.

Новы матэрыял будзе прызначацца для рэстаўрацыі  цвёрдых тканак зубоў. Яму ўласцівая здольнасць цвярдзець і набіраць трываласць у вільготным асяродку, што павінна забяспечыць высокую якасць пламбіравання.

Новы матэрыял ужо прайшоў лабараторныя выпрабаванні. Якасць беларускага стаматалагічнага цэменту адпавядае замежным аналагам, а кошт значна ніжэйшы.

 

Здымак з сайта http://www.tooth.by