Нацбанк прадставіў беларусам купюру вартасцю 200 тысяч рублёў
На зваротным баку новай банкноты, выкананай у зялёна-карычневых, карычневых і аранжавых колерах, змешчаны калаж з дэкаратыўных элементаў будынка, паведамляюць naviny.by .
Рашэнне аб выпуску новай купюры 200 тысяч рублёў Нацбанк зацвердзіў 31 студзеня 2012 года.
Цяпер у Беларусі гэта купюра самага вялікага наміналу, якая адпавядае прыкладна 25 далярам ЗША.
Пра яе падрыхтоўку старшыня праўлення Нацбанку Надзея Ермакова ўпершыню паведаміла 20 кастрычніка 2011 года.
Тады ж Нацбанк прапанаваў ураду вывесці з абарачэння купюры па 10 і 20 рублёў і акругліць кошты да 50 і 100 рублёў.
Здымак з сайта http://www.dni.ru