У Гродне ў суботу абяцаюць да +15

|

Сёння ўначы ў Гродне сіноптыкі Аблгідрамету абяцаюць +1…+3 градусы, вецер заходні  6-11 м/с.

Днём 13 сакавіка паветра прагрэецца да  9-11 градусаў цяпла, без істотных ападкаў, воблачна з праясненнямі.

14 сакавіка ўначы тэмпература значна панізіцца: -2…-7, уначы і раніцай на асобных участках дарогі галалёдзіца.  Днём  чакаецца ад 0 да +5 градусаў, вецер  паўночна-заходні, 6-11 м/с, месцамі парывы да 15 – 18 м/с, воблачна з праясненнямі.

Днём 15 сакавіка сіноптыкі прагназуюць +2…+7.

16 сакавіка па папярэдні х прагнозах уначы чакаецца  -4…+1, днём +3…+8, месцамі мокры снег, дождж.

17 сакавіка – без ападкаў, уначы і раніцай слабы туман, начныя тэмпературы -3…+2, днём паветра прагрэецца да +10…+15.

18 сакавіка ўначы пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовы дождж. Эмпература паветра ўначы 0…+5, днём +7…+12.

 

Здымак з сайта http://okora7.blogspot.com