Дзень волі ў Гродна: ёсць заяўка, якім будзе адказ?

|

– Заяўка падзена праз пошту, заказным лістом. Асаблівых ілюзіяў і спадзяванняў на тое, што мітынг будзе дазволены, няма. Падаем, у першую чаргу, з мэтай інфармавання грамадзянаў пра 25-е сакавіка, Дзень волі. Калі адмовяць, ніякіх несанкцыянаваных дзеянняў на заяўленым месцы ніхто рабіць не будзе. Але, напэўна, пасля нарады, пасля ўзгаднення будзе знойдзены іншы фармат і свята будзе адзначана ў больш сціплай форме, не ў форме мітынга.

 

У Гродне Дзень волі заўсёды адбываўся вельмі годна, і калі ўлада не замінала – па-святочнаму. Шматтысячным шэсцем з каляровымі транспарантамі гэты дзень адзначаўся ў 1997 – 1998 г.г. Сутычкі ўзнікалі толькі тады, калі ўлады перапынялі, не давалі па сутнасці людзям святкаваць. Нават ускласці кветкі да будынку перашкаджалі.

 

Была павешана шыльда, можа не вельмі адмысловая, але тым не меньш яна была. Гэтую шыльду сарвалі. Улады знішчылі тое, што зрабілі грамадскія актывісты. На маю думку, яны павінны былі самі падрыхтаваць больш прафесійную шыльду. Калі ўлады хочуць зрабіць Гродна горадам-музеем, то трэба рэальнае яго напаўненне. А чым напаўняць? Ні ленінымі-дзяржынскімі, ні сталыпінымі чужынскімі, а нашай гісторыяй, у якой ёсць шмат славутых старонак, шмат імёнаў.