Права збіраць вінаградных слімакоў у Ваўкавыскім раёне прададуць на аўкцыёне

|

Аукцыён пройдзе 22 сакавіка ў Ваўкавыску па адрасе: вул.Дзяржынскага, 3, каб.100, тэл. 2-07-11. Пачатковы кошт – 1,75 мільёна рублёў.

 

У аукцыёне на права загатоўкі слімакоў у Наваградскім раёне 14 лютага перамагла гарадзенская фірма “Мока” (яна займаецца загатоўкай слімакоў і ў Гродне). Кошт такога права склаў усяго 970 тысяч рублёў. Такі ж аукцыён адбыўся 27 лютага ў Дзятлаўскім раёне.

 

Слімакі, прывезеныя ў Беларусь яшчэ ў XVI ст., сёння прадаюцца на знешні рынак за валюту, галоўным чынам у  Францыю. У Заходняй Еўропе няма вялікіх прыродных папуляцый, таму збор не вядзецца.

У Гродзенскай і Віцебскай абласцях сканцэнтравана каля 70% біялагічнага запасу гэтага віду.

 

Здымак з сайта http://young.rzd.ru