Віртуальны бацькоўскі сход

|

Па любой з прапанаванай тэм можна выказацца з 12 да 15 сакавіка на форуме ўпраўлення адукацыі  Гродзенскага аблвыканкаму www.forum.region.grodno.unibel.by. Да ўдзелу запрашаюцца бацькі, дзядулі і бабулі, апекуны і ўсе, каго цікавяць праблемы выхавання дзяцей.

 

Арганізатары разлічваюць такім чынам прыцягнуць увагу гарадзенцаў да праблем выхавання і аховы жыцця дзяцей і падлеткаў, знайсці шляхі дапамогі сем’ям, якія сутыкаюцца з цяжкімі сітуацыямі. Аднак да 15 гадзін 13 сакавіка на заклік арганізатараў віртуальнага бацькоўскага сходу адгукнуліся толькі  5 удзельнікаў форуму: “Прекрасный раздел!”, – піша адзін з іх, наступны (спам) прапануе набыць дыпломы і атэстаты любых ВНУ і школ Расіі, яшчэ двое нічога не зразумелі, і толькі  адзін (!) чалавек  звярнуўся з канкрэтным пытаннем.

 

15 сакавіка з 17 да 19 гадзін ва Упраўленні адукацыі будзе працаваць “адкрыты мікрафон”: спецыялісты адкажуць на пытанні, прымуць прапановы. Тэлефанаванні будуць прымацца на нумары: 80152 770953, 80152 743381

 

У праблемных сем’ях, з бацькамі, якія недастаткова клапоцяцца пра выхаванне і ўтрыманне дзяцей,  у Гродзенскай вобласці пражывае 3143 дзіцяці.

 

За апошнія 2 гады ў вобласці 8 дзяцей загінулі на пажарах, 6 – на дарогах, 13 патанулі. Асноўная прычына гібелі дзяцей – недагляд дарослых, якія пакінулі непаўналетніх у небяспечных сітуацыях.

 

Здымак з сайта http://valkenson.narod.ru