Крымінальная справа за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі

|

Службоўцы паспрыялі рэалізацыі мінскаму прыватнаму прадпрымальніку 20 ацяпляльнікаў HYDRONIC да аўтобусаў па заніжаных коштах.

На рахунак лідскага прадпрыемства трапіла 52 мільёны рублёў, а службовыя асобы атрымалі на рукі канверт з узнагародай за дапамогу.

Камітэт дзяржкантролю палічыў, што ААТ “Лідскія аўтобусы “Нёман” у вынікі здзелкі панесла страты ў буйным памеры.

У дачыненні службоўцаў распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі).

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://www.torange.ru