ЦТ сёлета пройдзе ў перыяд з 13 па 27 чэрвеня

|

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі Беларусі, графік зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі нумар 15 ад 23 лютага 2012 года.

Першы іспыт – па беларускай мове – пройдзе 13 чэрвеня. 14 чэрвеня абітурыенты здадуць рускую мову, 16 чэрвеня – біялогію, 17 чэрвеня – матэматыку, 19 чэрвеня – грамадазнаўства, 20 чэрвеня – хімію, 21 чэрвеня – сусветную гісторыю навейшага часу, 23 чэрвеня – фізіку, 24 чэрвеня – гісторыю Беларусі, 26 чэрвеня – замежныя мовы, 27 чэрвеня – геаграфію. Усе іспыты традыцыйна будуць пачынацца ў 11.00.

Запісацца на цэнтралізаванае тэсціраванне можна будзе ў ВНУ з 2 мая па 1 чэрвеня ўключна.

Рэзервовы дзень для тых, хто не змог па аб’ектыўных прычынах прыбыць на цэнтралізаванае тэсціраванне па графіку, – 4 ліпеня. Тэрмін рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ па навучальных прадметах у рэзервовы дзень – з 27 чэрвеня па 1 ліпеня. Зарэгістравацца на рэзервовы дзень можна будзе ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Гомельскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце імя П.В. Сухога, Беларуска-Расійскім універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце. Здаць іспыты ў рэзервовы дзень можна будзе толькі ў БДУ.

У мінулым годзе ЦТ праходзіла з 14 па 29 чэрвеня. Даты правядзення ЦТ у параўнанні з мінулым годам зменены ў сувязі з тым, што з 1 па 12 чэрвеня пройдуць выпускныя экзамены ў школах, а 9 ліпеня пачынаецца прыём дакументаў для паступлення ў ВНУ першага патоку.

 

Здымак з сайта http://mozg.by