У Гродне злавілі злодзея, які выцягваў кашалькі ў транспарце

|

Спецыялістам было зразумела, што ва ўсіх выпадках “працавала”  адна асоба.

Ахвярамі  злодзея станавіліся выключна жанчыны, часцей за ўсё сталага ўзросту.  Пасля паездкі ў грамадскім транспарце яны пазбаўляліся  сваіх кашалькоў.

Такім чынам кішэннаму злодзею за раз удавалася здабыць ад 960 беларускіх рублёў на некалькіх сот тысяч.

Выйсці на след такога кшталту злачынцаў заўсёды няпроста, аднак аператыўнікам УУС гэта нарэшце ўдалося. Падазраваны затрыманы, змешчаны ў следчы ізалятар, распачатая крымінальная справа. Высвятляюцца дадатковыя эпізоды яго супрацьпраўнай дзейнасці.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак з сайта http://izvestiaur.ru