Гродзенскія раварысты выпраўляюцца на першую веснавую пакатушку
На пакатушку 17 сакавіка праз сайт velogrodno.by усіх запрасіў Максім.
Максім:
–Адгукнуліся ўжо 17 чалавек ахвотных. Амаль паўгады не садзіліся на ровар, таму першы раз шмат катацца не будзем, зрорбім адно-два колы.
Летам пакатушкі ладзяцца практычна кожны дзень. Любы, хто хоча кудысьці паехаць і шукае кампанію, можа стварыць сваю пакатушку.
Далучыцца да прагулкі на роварах у бліжэйшую суботу можна, патэлефанаваўшы на нумар +375 29 8678247, Максім
Збор у 14.00 на старце “Тропы здоровья”.
Афіцыйнага адкрыцця сезона у гродзенскіх раварыстаў-аматараў пакуль не было, хаця з надыходам вясны на вуліцах Гродна людзі на роварах сустракаюцца ўсё часцей.
Здымак з сайта http://velogrodno.by (пакатушка 23 жніўня 2011 года)