Гарадзенцам прапануюць абмеркаваць лёс дрэваў
На павестцы дня: лёс больш чым 150 дрэваў, якія, нібыта, перашкаджаюць упарадкаванню горада. Зялёны актывіст і краязнаўца Ігар Лапеха выступае супраць падобных слуханняў:
– Дрэвы ў горадзе вырубаюцца па розных прычынах. Жыццё ідзе, горад развіваецца. Аднак жыхарам горада павінна быць прапанаваная альтэрнатыва. Ім павінны тлумачыць рацыянальнасць вырубкі дрэваў пры правядзенні розных працаў у горадзе. Жыхары павінны ведаць чаму рубяць дрэвы. А наконт гэтых слуханняў, якія адбудуцца ў працоўны час… Горад адсякае 80 адсоткаў жадаючых патрапіць туды. Таму я лічу, што падобныя слуханні, якія ладзяць нашыя гарадзенскія ўлады, не працуюць.
Нагадаем, што першыя слуханні па вырубцы дрэваў у Румлёўскім парку сабралі 7 чалавек, чытыры з якіх былі прадстаўнікамі ўладаў.