Матч адмяняецца з-за «бядотнага становішча» сапернікаў. Апошнія звесткі.

|

Галоўны трэнер «Клечаска» Віктар Валендовіч распавёў пра становішча спраў у клубе, з-за якіх было прынята рашэнне не выязджаць у Гродна на кубкавы матч з «Нёманам».

 

«Становішча бядотнае. Будучыня пакрыта туманам. Мы па-ранейшаму працуем у рэжыме аднаразовых трэніровак, не можам сказаць ні старажылам, ні патэнцыйным навабранцам, што іх чакае. Хаця хлопцы па-ранейшаму спрабуюць верыць у лепшае, у тое, што добрыя часы вярнуцца», – прыводзіць словы Валендовича СП-Анлайн.

>

Падставай для адмены матчу Кубка Рэспублікі Беларусь з’яўляецца афіцыйны ліст Федэрацыі футбола РБ, як арганізацыі, якая праводзіць дадзеныя спаборніцтвы. Да гэтага моманту ў адрас футбольнага клуба «Нёман» афіцыйнага ліста аб адмене вышэй паказанага матчу не паступала, таму каманда і адміністрацыя клубу, як і адміністрацыя стадыёна ЦСК «Нёман» ажыццяўлялі падрыхтоўку да матчу ў працоўным рэжыме.

 

17.00, 16.03.2012 г.

Гарадзенскі «Нёман» звярнуўся да старшыні АБФФ СяргеЯ РумасА з просьбай афіцыйнага пацверджання адмовы ФК «Клечаск» ад удзелу ў 1/4 фіналу Кубка Беларусі.

І вынікам нарады ў АБФФ з удзелам прадстаўнікоў клуба стала рашэнне, што матч за Кубак адбудзецца, і з боку каманды «Клечаск» былі дадзены цвёрдыя абяцанні прыбыць у Гродна.

 

Па словах дырэктара ФК «Клечаск» Аляксандра Задаліна, каманда рыхтуецца да матчу 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць «Нёмана». Паядынак пройдзе, як і было запланавана, у Гродне на полі ЦСК «Нёман». Час пачатку матчу – 15:30.

Фота на застаўцы: трэнер “Клечаска” В.Валендовіч

 

І вынікам нарады ў АБФФ з удзелам прадстаўнікоў клуба стала рашэнне, што матч за Кубак адбудзецца, і з боку каманды «Клечаск» былі дадзены цвёрдыя абяцанні прыбыць у Гродна.

Па словах дырэктара ФК «Клечаск» Аляксандра Задаліна, каманда рыхтуецца да матчу 1/4 фіналу Кубка Беларусі супраць «Нёмана». Паядынак пройдзе, як і было запланавана, у Гродне на полі ЦСК «Нёман». Час пачатку матчу 15:30.