Грамадзянская журналістыка – твой шанец
Тады не спі ў шапку – заяўляйся ў наш праект па грамадзянскай журналістыцы!
Праект складаецца з трох частак:
У час трэнінгу «Асновы грамадзянскай журналістыкі» (Гародня, 5-6 траўня, з 17.00 да 20.00) ты даведаешся пра тое, што такое грамадзянская журналістыка, як рыхтаваць матэрыялы, прысвечаныя жыццю грамадства, праблемам, якія хвалююць людзей. Па выніках трэнінгу і выканання хатняга задання будзе сфармавана група, якая возьме ўдзел у наступным этапе праекта – тыднёвым адукацыйным візіце ў Польшчу (канец ліпеня – пачатак жніўня).
Удзельнікі адукацыйнага візіту разам са сваімі маладымі польскімі калегамі наведаюць рэдакцыі студэнцкага радыё Жак, часопіса таварыства «Грамадзянін», Грамадзянскага тэлебачання, атрымаюць досвед выкарыстання інавацыйных методык у стварэнні і распаўсюдзе матэрыялаў (у тым ліку – радыёпраграм), прысвечаных падзеям грамадскага жыцця і праблемам, якія хвалююць людзей.
Фінальным этапам праекту (лістапад) стане інтэрнэт-канферэнцыя, прысвечаная вынікам праекту і перспектывам яго працягу.
Арганізатарам праекту зяўлецца грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сэктар» разам з партнерамі з Польшчы і Германіі.
Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць заяўку, у якой пазначыць:
1. Імя, прозвішча
2. Узрост
3. Адукацыю
4. Ці маеце досвед журналісцкай працы, калі «так», то які.
5. Ці маеце досвед грамадскай працы, калі «так», то які.
6. Мэта вашага ўдзелу ў праекце.
7. Кантакты (тэлефон, эл.адрас).
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 30 красавіка. Заяўкі і пытанні дасылайце на эл.адрас trecisektar@yahoo.com
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па эл. пошце trecisektar@yahoo.com і тэлефоне (029) 224-79-26.
Паводле інф. Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны