Рух па кальцавой дарозе вакол цэнтра Гродна адкрыецца да пачатку лета

|

Рух па ўчастку паўднёва-заходняга паўкальца ўжо адкрыты: ён звязаў вуліцы Славінскага і Суворава. У красавіку будаўніцтва гэтага паўкальца будзе цалкам завершана.

Актыўна вядуцца працы па ўзвядзенні паўкальца на паўночным захадзе Гродна, піша “Народная газета”. Яно злучыць праспект Касманаўтаў, вуліцу Шчорса з вуліцамі Брыкеля і Дубко. Тут жа будуеццак 230-мятровы пуцеправод на пераездзе па Азёрскай шашы (самае праблемнае для руху транспарта места ў горадзе).

На сёння Гродна – адзін з найбольш “аўтамабілізаваных” абласных гарадоў Беларусі: на 1000 жыхароў налічваецца 400 аўтамабіляў.

Па словах намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Дзяшко, амаль усе транспартныя праблемы Гродна вырашацца, калі кальцо запрацуе ў поўную моц.

Гаворка не толькі пра ліквідацыю затораў, але і пра эканомію паліва. Спецыялісты падлічылі, што на перамяшчэнне з аднаго канца горада на другі па коле кіроўцы выдаткуюць прыкладна на 15% менш паліва.