Тыдзень гісторыі і археалогіі

|

Міжнародная студэнцкая канферэнцыя «Актуальныя праблемы археалогіі, этналогіі і культурнай антрапалогіі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе» задумвалася да юбілея працы кафедры, але геаграфію дат пашырылі. І, праўда, варта ўзгадаць і 70-годдзе прафесара Міхася Ткачова, і 1150-годдзе заснавання Полацка.

 

Канферэнцыя атрымалася зусім не сціплай, як планавалася спачатку. Удзел у ёй прынялі вучоныя і студэнты з Беларусі ды Польшчы, а тэмы закраналіся – ад пахавальнай абраднасці Беларусі ХІ-ХІІІ ст.ст. да дыскусіі па украінскай паўстанцкай арміі.

 

– Мы запрашалі да ўдзела маладых навукоўцаў з тых краін і тых універсітэтаў, з якімі наша кафедра шчыльна супрацоўнічае. Напрыклад, у нас добрыя стасункі з Ягелонскім універсітэтам у Кракаве. Таму да нас завіталі студэнты з гэтай навучальнай установы, а таксама іх кіраўнік, прафесар Збігнеў Лібера, – распавядае загадчык кафедры археалогіі Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык.

 

У апошнія гады гістарычны факультэт стаў супрацоўнічась з універсітэтамі і ўстановамі розных краін. Напрыклад, з універсітэтам ў Клайпедзе была падпісана дамоўленасць аб сумеснай працы над праектам вуснай гісторыі. А вось з музеем Падлясскім у Беластоку (Muzeum Podlaskiego w Bialymstoku) былі зладжаны сумесныя архелагачіныя практыкі, як у нас, так і практычныя заняткі ў самім музэі для гарадзенскіх студэнтаў.

>

Канферэнцыю адкрывала выстава «Час і людзі», дзе праз фотаздымкі распавядаецца пра навуковае жыцце і дзейнасць гродзенскіх археолагаў.

 

У часе канферэнцыі прайшоў круглы стол «Праблемы выкладання археалагічных і этналагічных навук у ВНУ Беларусі і Польшчы». Таксама прадстаўлена культурна-парктычная частка, дзе праводзіліся майстар-класы па вырабу народнай лялькі, пляценне кальчуг ды ткацтва; арганізавана экскурсія па этнаграфічных помніках Брэсцскай вобласці.

 

Тыднёвая праграма канферэнцыі сапраўды насычаная: для ўдзельнікаў арганізаваныя імпрэзы – гэта «Археалагічна-этнаграфічная містэрыя», канцэрт Алекскадра Варанішчы і паэтычна-музакальная вечарына, дзе свае вершы будзе чытаць прафесар С. Я. Сяльверстава. Імпрэза адбудзецца 16 сакавіка, а 16 гадзіне на гістарычным факультэце. Аднак, сярод такой вялікай колькасці мерапрыемстваў, археалагічныя праблемы нашага горада асобна не разглядаліся. Меня цікавіла, чаму? Бо гэтае праблемнае пытанне вельмі балючае для многіх гараджан. Ці ўздымалася гэтае пытанне увогуле?

 

– Так, мы ўздымалі тэму мясцовай археалогіі і праблем, звязаных з раскопкамі ў Гродна на працягу ўсёй канферэнцыі. Асаблівую ўвагу гэтаму надалі падчас круглага стала, калі абмяркоўвалі вопыт сумеснага вывучэння археалагічных практык Гродзенскага раёна, Інстытута гісторыі НАН Беларусі і кафедры археалогіі і этналогіі ГрДзУ. Наогул, раскопкі – гэта дастаткова цяжкае і сур’езнае пытанне, бо вельмі шмат праблем , а людзей не хапае. Не хапае і валанцераў, і навукоўцаў, якія гатовыя працаваць не толькі ў полі, але і рабіць папяроваю працу, – зазначае Леанід Уладзіміравіч Калядзінскі, дацэнт кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін БДПУ імя Максіма Танка.

 

Абмяркоўвалі і планы па будаўніцтву ў цэнтры горада. З пункта гледжання археалогіі, вядома. Напрыклад, на Вялікай Траецкай, як раз насупраць будынка факультэта гісторыі і сацыялогіі, будуць зносіць гаражы, а гэта – самае сэрца гістарычнага цэнтру. А значыць, і цікавы для гісторыкаў культурны слой.

 

Дарэчы, дэкан гістрачнага факультэта паабяцаў зрабіць круглы стол, прысвечаны толькі гродзенскім праблемам, дзе таксама будуць абмяркоўваць супрацоўніцтва гісторыкаў, грамадскасці і замоўшчыкаў будаўніцтва ў старым горадзе. Што ж, будзем чакаць. І спадзявацца, што рэшткі гарадзенскага мінулага не будуць згублены канчаткова.

Фота на застаўцы: госці з Польшы на майстар-класе па народнай ляльцы