Рапсавы алей скідзельскай вытворчасці экспартуецца на Блізкі Ўсход

|

Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Мікалай Пахалок карэспандэнту БелТА, першая партыя аб’ёмам 40 т ужо адпраўлена, яшчэ 100 тон будуць адгружаны ў бліжэйшыя дні. Гэта першая экспартная пастаўка прадпрыемства.

Патрабаванні ізраільскага боку да прадукцыі вельмі высокія.

“Перад тым, як заключыць пагадненне аб пастаўцы беларускага алею ў Ізраіль, прадстаўнік Галоўнага Равінату правёў грунтоўную экспертызу працэсу вытворчасці нашага рапсавага рафінаванага дэзадараванага алею,.. пасля чаго пацвердзіў кашэрнасць прадукцыі”, – адзначыў кіраўнік “ГроднаБіяпрадукту”.

На сёння скідзельскае прадпрыемства – адзінае ў Беларусі  выкарыстоўвае найноўшыя тэхналогіі, якія дазваляюць захаваць усе карысныя кампаненты прадукта, акрамя таго лінія розліву дазваляе разліваць алей у ПЭТ-бутэлькі ў стэрыльных умовах.

 

Паводле  БелТА

Здымак з сайта http://grodnonews.by