Смяротнае пакаранне Кавалёва і Канавалава выклікала бурнае абмеркаванне ў сацыяльных сетках

|

30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд прысудзіў Канавалава і Кавалёва да смяротнай кары за арганізацыю выбуху ў мінскім метро.

 

У выніку тэракту 11 красавіка 2011 года 15 чалавек загінулі, пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымалі больш за 300 чалавек.

 

Некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка адмовіўся памілаваць Кавалёва і Канавалава.

 

Інфармацыю пра выкананне прысуду ў дачыненні да Ўладзіслава Кавалёва паведаміла журнлістам маці хлопца Любоў Кавалёва. Раніцай 17 сакавіка яна атрымала па пошце ліст з Вярхоўнага суда, у якім сказана, што прыгавор у дачыненні да яе сына прыведзены ў выкананне.

>

 

Гэтая навіна выклікала шквал каментароў у сацыяльных сетках. Некаторыя з найбольш тыповых выказванняў карыстальнікаў Твітэра прыведзеныя ў нашым слайд-шоў.

 

Фота БелАПАН