Гродна чацьвёрты ў спісе гарадоў, прадпрыемствы якіх найбольш забруджваюць паветра

|

Гэта на 1,8% менш, чым у 2010 годзе і каля 12% ад агульнага аб’ёму выкідаў па краіне.

У пяцёрцы гарадоў з найбольшымі аб’ёмамі выкідаў ад прадпрыемстваў – Наваполацк, Мінск, Новалукомль, Гродна, Гомель.

Паводле Белстату, у 2011 годзе агульны аб’ём шкодных выкідаў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц (прадпрыемствы, арганізацыі і г.д.) склаў 370, 9 тысяч тон. Гэта на 1,7% менш у параўнанні з 2010 годам, што абумоўлена зніжэннем долі выкарыстання мазута.

У структуры выкідаў ад прадпрыемстваў на першым месцы аксід вугляроду – 19,9%, немятанавыя лятучыя арганічныя спалучэнні – 18,1%, вуглевадароды – 17,2, дыяксід азоту – 14,2%, дыяксід серы – 11,9% і цвёрдыя рэчывы – 10,7%.

У Гродзенскай вобласці 88% мінулагодніх шкодных выкідаў улоўлена і абясшкоджана газаачышчальнымі збудаваннямі, ва ўсёй Беларусі – каля 90%.

 

Паводле http://belapan.by

Здымак з сайта http://telegraf.by