У суботняй гульні «Еўракропкі» перамагла каманда «Гонар нацыі»
– Гэта гульня простая: калі паспяваеш скмеціць у машыне, то каардынацыйны цэнтр толькі перашкаджае. А яшчэ мы перамаглі, таму што не было галоўных канкурэнтаў – «Кажаноў».
Пра свае далейшыя планы кажа аўтар гульні Яўген з Санкт-Пецярбургу:
– Гэта быў мой першы досвед у напісанні гульні ў іншым горадзе. Мне вельмі спадабалася, але наступным разам трэба будзе уважлівей глядзець на каардынаты , таму што у розных праграмах яны розныя. Да і з будынкамі атрымалася, што на мапе яны ёсць, а на месцы некаторых дамоў няма. Я спадзяюся, што надалей мы працягнем супольнае напісане гульняў у Гродна на дамене http://grodno.en.cx/.
Яўген Залкінд спадзяецца, што наступіць такі час, калі ён зможа сам прыехаць у Гродна і зрабіць гульню асабіста сам, без дапамогі гарадзенскіх арганізатараў праекта.