З наступнага году адключаць ацяпленне будуць па новых правілах
Паводле начальніка аддзела энергетыкі упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Тамары Заяц, вясной наступнага году падача цяпла ў жылыя дамы будзе прыпыняцца, калі сярэднесуткавая тэмпература паветра цягам трох дзён будзе трымацца на ўзроўні 8 градусаў вышэй за нуль. У дзіцячых установах і бальніцах ацяпленне адключаць, калі тры дні сярэднесуткавая тэмпература будзе трымацца вышэй за 10 градусаў.
На сёння беларуская ЖКГ кіруецца правілам адключаць ацяпеленне, калі пазначаныя тэмпературы захоўваюцца на працягу 5 дзён запар.
Мяркуецца, што новы тэхнічны кодэкс будзе зацверджаны 8 чэрвеня.
Паводле http://www.belta.by Здымак з сайта http://gorad.by