Каля 30 жыхароў Гродзенскай вобласці спрычыніліся да дзейнасці “МММ-2011”

|

З-за супрацьпраўнай дзейнасці замежных арганізатараў піраміды пацярпелі гарадзенцы.

Адна жанчына, каб не пазбавіцца ўкладзеных у “МММ” сродкаў і аплаціць набыццё акцый (маўраў), прадала кватэру. Выконваючы ўказанне замежнага кіраўніка, прадстаўнік рэгіянальнай ячэйкі даручыў жанчыне перавесці ўсю суму (дзесяткі тысяч долараў) за мяжу. Цяпер пацярпелая засталася і без кватэры, і без грошай.

Паводле УКДБ, у асноўным шэраговыя ўдзельнікі піраміды ўносілі на набыццё акцый да 10 тысяч долараў.

 

Следства валодае інфармацыяй, што з пачатку правядзення ў Беларусі спецаперацыі, у прадстаўніцтве “МММ-2011” у Гродне былі і іншыя выпадкі просьбаў тэрмінова перавесці сродкі з рахункаў у іншыя краіны СНД.

У Гродзенскай вобласці дзейнічала “піраміда ў пірамідзе”: рэгіянальныя кіраўнікі падманвалі ў тым ліку кіраўнікоў за мяжой. Прыцягваючы 2-3 чалавек, што рабілі ўнёскі, яны прыпісвалі дзесяткі мёртвых душаў і атрымлівалі налічаныя на гэтых людзей працэнты.

На рахункі рэгіянальных кіраўнікоў накладзены арышты.

 

У дачыненні арганізатараў беларускага адгалінавання “МММ-2011” распачатая крымінальная справа па ч.3 арт. 233 (“Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць”).

“МММ-2011” – інтэрнэт-піраміда, арыентаваная на жыхароў былога СССР. Удзельнікам, якія ўкладаюць сродкі ў набыццё віртуальных акцый, абяцаюць прыбытак да 50% у месяц.

У выніку незаконнай дзейнасці ў фінансавыя махінацыі ўцягнутыя некалькі тысяч грамадзян Беларусі.

Стварыў піраміду Сяргей Маўродзі – у 1989 годзе заснавальнік кааператыва “МММ”, сродкі ў які ўклалі ад 10 да 15 мільёнаў чалавек. Многія з іх у выніку свае грошы згубілі.

 

Паводле http://www.belta.by