Пад цягніком Гродна-Масква загінула пенсіянерка
Жынчына хацела паспець у краму за некалькі хвілін да закрыцця. Для гэтага ёй было неабходна перайсці чыгунку. Спяшаючыся, пенсіянерка не звярнула ўвагу на цягнік, які набліжаўся да станцыі. Машыніст заўважыў жанчыну за 150 метраў да пешаходнага насцілу. Ён падаў гукавы сігнал і прымяніў экстранае тармажэнне, аднак пенсіянерка не спынілася.
Жанчына загінула на месцы.
Паводле http://belapan.by