Патрык на два дні завітаў у Гродна

| Без катэгорыі

Вось з гэтымі ведамі я і накіравалася на вечарыну, прысвечанную св. Патрыку, якая адбывалася ў кавярні «Салодкі Пачастунак» у мінулую суботу. Па сутнасці – гэта была першая частка святкавання, прысвечанная ахоўніку Ірландыі.

 

Другая, менш камерная, парходзіла на эксперыментальнай пляцоўцы «ОфицероFF». Арганізатарам выступіла гарадзенская школа ірландскага танца Aliss Sunrise.

 

>

Ва ўсім свеце, адзначэнне дня Св. Патрыка ўжо стала добрай традыцыяй. Можна нават сказаць, міжнародным днём Ірландыі. У вялікіх гарадах яго святкуюць шэсцямі, парадамі і народнымі гуляннямі. Людзі ў гэты дзень абавязкова апранаюцца ў нешта зялёнае, танчаць, пьюць піва ды ўзгадваюць св. Патрыка, які, згодна з легендамі, выгнаў усіх змей з выспы і прынёс ў Ірландыю хрысціянства.

 

Ды і любая, нават самая маленькая кавярня ці паб у Еўропе лічыць сваім абавязкам зрабіць тэматычную вечарыну, упрыгожваючы памяшканне ў зяленых колерах. Пры тым, што традыцыйны колер святога Патрыка – глыбока сіні, як і герб Ірландыі. Усё змяшалася ў гэтым свяце. І народныя гулянні, і паганскія карані з лепрыконамі ды эльфамі, і царкоўнае свята.

 

Вось тут мне не давала спакою пытанне, як жа царква дазволіла так гучна святкаваць у часе паста, калі піва і віскі лілося ракой? І не дазваляла! Але ж знайшоўся выхад. Недзе ў сярэднявеччы ірландцы прыдумалі, што Патрык можа цудоўным чынам ператварыць мяса ў рыбу, варта толькі пачаць варыць. Вельмі свята хацелася!

 

Гарадзенцам таксама захацелася не адставаць ад усяго света. Павольна, але нарэшце да нас гэтая традыцыя дайшла. І вось у Гродна, можна сказать, упершыню, St. Patrick’s Day выйшаў на дастаткова вялікі масштаб. Але было б неправільна не ўзгадаць, што святкауецца энтузыястамі гэта свята ў нашым горадзе ўжо трэці год запар.

 

 

Канешне, да афарбоўкі ў зялены колер ракі, як у Чыкага, нам далёка, але два дні, прысвечаныя Ірландыі, прайшлі весела: з танцамі ды адмысловай музыкай, і задумленнымі, трохі настальгічнымі песнямі, вядома, пра Ірландыю.

 

Арганізатары не забыліся і пра азнаямляльную частку ды прыдумалі віктарыну, пытанні якой былі звязаны з краінай лепрыконаў. Напрыклад, я са здзіўленнем даведалася, што сімвалам Ірландыі з’яўляецца арфа. Яна намалявана на гербе Ірландыі.

 

А вось канюшына – сімвал менавіта гэтага дня. Лічыцца, што пры дапамозе трох пялёсткаў святы распавядаў пра паняцце святой Троіцы.

 

Цвіком праграмы быў конкурс лімерыкыкаў. Гэта маленькія вершыкі, заснаваныя на абыгранні бязглуздзіцы. Як раз – для нашага жыцця!

 

Увогуле, мне падалося, што на час я апынулася недзе пасярэдзіне Ірландыі, у нейкім пабе, дзе сабраліся сябры і добрыя знаёмыя – такая добрая атмасфера панавала два дні. Хацелася растварыцца ва ўсіх гэтых кэйлях, рылах, джыгах, хорнпайпах…

 

Другі дзень быў не менш насычаным. Атмасфера першага дня цудоўным чынам захавалася.

 

Арганізатары прапанавалі танцавальныя майстар-класы для прысутных, якіх набралася каля сотні чалавек. Было прыемна бачыць столькі ахвотных навучыцца сапраўдным ірландскім танцам. Энергія і адрэналін зашкальвалі.

 

 

Былі і захапляльныя паказальныя выступы. Кіраўнічка школы Aliss Sunrise School of Irish Dancin Ганна Кішкель калісьці самастойна, праз інтэрнет ды праз нейкія відэа вучылася ірландскім танцам.

 

І вось ужо не адзін дзесятак чалавек танчаць прафесійна, натхненна і аддана.

 

Вельмі хацелася далучыцца, што я і зрабіла. Можа атрымалася і не вельмі… Танцорка з мяне яшчэ тая, але танчыла я з душою і тым натхненнем, што лунала ў паветры.