“Свет Чурлёніса”: выстава ў гродзенскай выставачнай зале
Праект, прысвечаны жыццю і творчасцю Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса, зладжаны Міністэрствам замежных спраў Літвы і Генеральным консульствам у Гродне. Перасоўная выстава экспануецца па гарадах, дзе ёсць прадстаўніцтвы Літоўскай Рэспублікі. У Гродна яна дабіраецца з Мурманску.
Адкрыццё выставы адбудзецца 22 сакавіка ў 17гадзін.
Наведаць выставу можна да 15 красавіка па адрасе: вул.Ажэшка, 38.
М.К.Чурлёніс (1875-1911) быў выключнай асобай. Яго талент раскрыўся ў музыцы, жывапісы, літаратуры і фатаграфіі. За 35 гадоў жыцця і крыху больш за 10 гадоў творчасці ён стварыў каля 400 музычных твораў, больш за 300 карцін, цыкл графічных работ, літаратурныя творы, працаваў у якасці публіцыста, эксперыментаваў у галіне мастацкай фатаграфіі.
Творчасць Чурлёніса – гэта сінтэз мастацтва і развагаў на філасофскія, псіхалагічныя, рэлігійныя тэмы.