У межах барацьбы з сухотамі гродзенцаў запрашаюць на бясплатную флюараграфію

|

Усталяваны ў клінічным цэнтры кампутарны флюарограф “Пульмаскан-760” дазваляе абследвацца, атрымліваючы мінімальныя дозы радыяцыйнага выпраменьвання.

Рэнтгеналагічны кабінет па адрасе вул.Кірава,14 працуе з 8.30.

Пры сабе неабходна мець пашпарт.

Вынік даследвання будзе гатовы на наступны дзень.

Пры неабходнасці дактары Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра “Фцізіятрыя” выклічуць пацыента з падазронымі вынікамі на дадатковае абследванне.

Падобныя акцыі ладзяца ў Гродне штогод у межах Сусветнага дня барацьбы з сухотамі, што адзначаецца 24 сакавіка.

У гэты дзень у 1882 годзе нямецкі мікрабіёлаг Роберт Кох абвясціў аб адкрыцці ўзбуджальніка сухотаў, за што ў 1905 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію.

У 1993 годзе сухоты абвешчаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя нацыянальным бедствам, а 24 сакавіка – Сусветным днём барацьбы з сухотамі.

Штогод ад гэтай хваробы ў свеце памірае 1,6 мільёна чалавек.