Цыгарэты праз мяжу цягнуў кантрабандыст у маскхалаце
Пасля яго затрымання, каля схованкі ў 10 метрах ад мяжы зрабілі засаду. Туды за цыгарэтамі прыйшоў мінчук. Пераапрануўшыся ў маскхалат, мужчына паспрабаваў перанесці кантрабанду праз мяжу, але таксама быў затрыманы.
У машыне каля пункту пропуску “Катлоўка” яго чакалі чацьвёра сябрукоў, ураджэнцы Магілёўшчыны.
Толькі за адзін дзень памежнікі заставы “Лоша” канфіскавалі 14 тысяч пачак цыгарэт на 43 мільёны рублёў, знайшоўшы тры схованкі з цыгарэтамі, якія кантрабандысты планавалі пераправіць у Літву. Кошт яшчэ чатыро тысяч цыгарэт удакладняецца.
Паводле http://gpk.gov.by