Міжнародная выстава ў Музеі пошты

|

Асаблівая ўвага была атдадзена самаму юнаму ўдзельніку – 7-мі гадоваму Зміцеру Матронічаву, які падрыхтаваў асобную экспазіцыю пра дзіназаўраў, дзякуючы свайму дзеду – вядомаму ў горадзе філатэлісту і лекару.

>

Большая частка гасцей упершыню наведала гарадзенскі Музей пошты і ўбачыла выстаўленыя на ім прадметы працы паштароў.

Экспазіцыю сённяшняй выставы адкрывалі прадстаўнікі консульстваў Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча, кіраўнік гарадзенскага РУП «Белпошта», прадстаўнікі Беларускага саюза філатэлістаў і гарадскіх уладаў.

Цікавымі экспанатамі, што прадстаўленыя на гэтай выставе, можна здзівіць не толькі чалавека, што ведае шмат чаго пра маркі, але нават і простага жыхара Гродна. Прыкладам цікавых рэчаў, што экспануюцца на гэтай выставе, з’яўляецца капэрта «Асобнага атраду БНР», якая адпраўлена з Рыгі і прайшла праз пошту ў 1920-м годдзе.

Пад час адкрыцця самой выставы ладзілася адмысловае гашэнне марак, якое рабілі прадстаўнікі «Белпошты». Апроч гэтага, кожны жадаючы мог набыць для сваёй калекцыі беларускія маркі першых гадоў існавання РБ. Выставу можна наведаць да 25-га сакавіка 2012 года.