Офіс “МММ 2011” у Гродне працягвае працаваць?
За тыдзень працы ў размешчаны ў новым бізнес-цэнтры “Гараднічанскі” кансультацыйны пункт “МММ 2011” прыйшло некалькі дзесяткаў чалавек. Гарадзенцы пачалі актыўна ўкладаць сродкі ў фінансавую піраміду: кожны “сотнік” мае ў ячэйцы дзесяткі прыцягнутых укладальнікаў.
“Дзесятнік” Аляксандр Аўгусцінчык:
– Мы папярэджвалі аб тым, што “МММ” – фінансавая піраміда, дзе рызыка згубіць грошы самая высокая. Не хаваем, што “МММ” можа абрынуцца ў любы момант, а можа існаваць неабмежавана доўга. Усе людзі дарослыя і могуць асэнсавана абіраць, укладаць грошы альбо не.
У падаткавых органах Гродзенскай вобласці структуры “МММ” не зарэгістраваныя, аб утварэнні юрыдычнай асобы альбо кіруючага цэнтральнага офіса таксама нічога не вядома.
Пра дзейнасць “МММ” у Гродне чытай тут.
Паводле http://www.region.ej.by
Здымак з сайта http://operkor.net