На TVP выйшаў дакументальны фільм пра Андрэя Пачобута

|

Назва фільма абыгрываецца, – расказаў Ян Роман службе маніторынгу БАЖ. – “Skazany na polskość” і “Skazany za polskość”: польскаць прысуд і віна Пачобута адначасова”.

 

У фільме Андрэй Пачобут расказвае пра свой журналісцкі шлях, дзейнасць у польскай супольнасці. Бацька журналіста Станіслаў Пачобут апавядае пра род Пачобутаў-Адляніцкіх.

 

Сярод герояў стужкі – сябры БАЖ Анджэй Пісальнік, Ігар Банцар, а таксама палітык Аляксандр Мілінкевіч і лідаркі “Саюза палякаў на Беларусі” Анжаліка Борыс і Анжаліка Арэхва.

 

Прэм’ера фільма адбудзецца 24 сакавіка на канале “TVP Białystok” у 17.50 па польскім часе.

 

Трэйлер да фільма пра А. Пачобута з сайта TVP

 

Здымак з tokfm.pl