Рэкламная акцыя па-гарадзенску

Прыйшоў, купіў і атрымаў падарунак-заманку. У нас свой шлях. У тым ліку і ў маркетынгавых стратэгіях.

>

Па-першае: не усё печыва ўдзельнічае ў гэтай акцыі. Сярод вялікай колькасці яго сартоў трэба знайсці тыя асаблівыя, прылепленыя адзін да аднаго два пакункі. У мяне з першага разу не атрымалася. Па-другое, трэба пачакаць, калі аднекуль прынясуць вашу халяўную гарбату. І цвік праграмы на трэцяе, як бы мовіць, на дэсэрт – за тое, што ты купіў печыва, трэба распісацца ў копіі квітка. Добра, што пашпарт не патрабуюць с мясцовай рэгістрацыяй.

 

– Навошта подпіс ставіць?

– Такі парадак, – буркнула незадаволена касірка.

 

Так і хочацца дадаць: гэта наш, асаблівы парадак!