Працоўныя шклозавода “Нёман” дамагліся павышэння заробкаў

|

Раніцай 16 сакавіка незадаволеныя сустрэліся з адміністрацыяй завода, якая паскардзілася, што начальства зарабляе не больш за працоўных.

Тады працоўныя запатрабавалі інфармацыю пра заробкі супрацоўнікаў адміністрацыі, на што атрымалі адказ аб адсутнасці электрычнасці, што не давала магчымасці прадставіць неабходную інфармацыю.

Працоўныя ранішняй змены паведамілі сваім калегам аб сітуацыі з заробкамі, і на прадпрыемстве адбыўся стыхійны сход, на якім адміністрацыя паабяцала зрабіць пераразлікі налічаных заробкаў.

Напрыканцы 2 змены адбыўся другі сход, і працоўным паабяцалі падняць заробкі.

 

У выніку, лютаўскія заробкі, якія працоўныя шклозавода  “Нёман” пачалі атрымліваць 22 сакавіка, наблізіліся да студзеньскіх: людзі атрымалі хто 100, а хто і 500 тысяч больш за сумы, папярэдне пазначаныя ў разліковых лістах.

 

Паводле http://regionby.org