Пункт пропуску “Брузгі”-“Кузніца” заблакаваны з польскага боку
З ночы 27 сакавіка на польскім баку пачалі збірацца грузавікі, якія не змаглі пераехаць мяжу, піша БелаПАН.
Дарога блакаваная бальшагрузнымі аўтамабілямі. Прычыны такіх дзеянняў кіроўцаў высвятляюцца.
Па дадзеных на 20 гадзін 26 сакавіка, на ўезд у Беларусь у “Брузгах” знаходзіліся каля 300 грузавікоў, на выезд – каля 100.
На 8 гадзін раніцы 27 сакавіка, па інфармацыі gpk.gov.by, колькасць грузавых аўтамабіляў з боку Польшчы павялічылася да 400, з беларускага боку мяжы ў чэргах на выезд – 50 грузавікоў і 120 легкавых аўтамабіляў.
Здымак з сайта http://grodnonews.by