У Гродне вызначаць лепшы школьны праект па энергазберажэнні
На конкурсе сёлета разгледжана больш за 1500 праектаў па эканоміі і беражлівасці.
27-28 сакавіка на заключны этап конкурса ў Гродне збяруцца каля 100 школьнікаў і 7 педагогаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі.
Будуць вызначаныя пераможцы ў намінацыях: лепшы вучнёўскі праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні, лепшая творчая работа вучняў па прапагандзе эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў: агітбрыгада, лепшы педагог па арганізацыі працы па выхаванні культуры энергазберажэння ў навучэнцаў.
Завочна вынікі будуць падведзены вынікі яшчэ па некалькіх намінацыях: лепшая творчая работа навучэнцаў па прапагандзе эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў: відэаролік, лепшая ўстанова адукацыі па стварэнні сістэмы працы ў галіне энерга- і рэсурсазберажэння, лепшы практычны цэнтр па энергазберажэнні, лепшы рэгіён па арганізацыі працы ўстановаў адукацыі ў галіне энерга- і рэсурсазберажэння.
Арганізатары “Энергамарафона-2011” – дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту, Міністэрства адукацыі, Гродзенскі аблвыканкам, грамадскія арганізацыі “Цэнтр экалагічных рашэнняў”, “Экапраект Партнёрства”, Беларускі прафсаюз працаўнікоў дзяржаўных і іншых установаў, РУП “Белінвестэнергазберажэнне”, прадпрыемствы Гродзенскай вобласці.
Міжнародныя партнёры конкурса – Прадстаўніцтва Сусветнага банка, ПРООН/ООН, ТАА “Сіменс”, праект Праграмы ЕС.
Упершыню “Энергамарафон” прайшоў у 2008 годзе ў Віцебску. Далей эстафету перанялі Магілёў, Мінск, Гомель.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://kabinetfiziki.ucoz.ru