Універсітэт за 4 гады і 100% плата за навучанне на незапатрабаваных спецыяльнасцях

|

Паводле міністра, ужо прынятая новая канцэрцыя выкладання сацыяльна-гуманітарнага блоку. Яна прадугледжвае памяншэнне колькасці аўдыторных гадзін, павелічэнне самастойнай працы студэнтаў, выключэнне дублявання дысцыплін, якія вывучаюцца ў агульнаадукацыйных установах.

“Аптымізацыя сацыяльна-гуманітарнага блоку дысцыплін накіраваная на павышэнне эфектыўнасці ўздзеяння дадзеных дысцыплін на фармаванне асобы маладога чалавека, яго светаўспрыняцця, патрыятычнага і духоўнага складнікаў”, – паведаміў Сяргей Мацкевіч.

 

Мінадукацыі разглядае пытанне ўвядзення поўнай аплаты за навучанне на незапатрабаваных спецыяльнасцях.

“ У гэтым годзе 25% апытаных выпускнікоў збіраюцца паступаць на эканоміку. Так чаму дзяржава павінна субсідзіраваць іх вучобу? Ці ёсць такая патрэба на рынку працы? Канешне, не”, – адзначыў міністр.

Зараз аналізуецца, якія менавіта спецыяльнасці можна было б падтрымаць з боку дзяржавы. На думку Сяргея Маскевіча, краіна найбольш зацікаўлена ў спецыялістах натуральна-навуковых, тэхнічных і медыцынскіх спецыяльнасцей.

 

З наступнага навучальнага года большасць беларускіх ВНУ пяройдуць на 4-гадовы тэрмін навучання. Змест навучальных праграм будзе ўдасканальвацца такім чынам, каб скараціць тэрмін навучання на 1 ступені да 4 гадоў і ўзмацніць магістратуру.

 

Міністр адукацыі адзначыў таксама, што патрабаванні да навучання замежнай мове ў школах будуць павышацца.

“Студэнт, прыходзячы ў ВНУ, ужо мусіць валодаць мовай настолькі, каб выкарыстоўваць яе ў якасці сродку для набыцця ведаў. Выпускнік школы павінны быць гатовы паступіць у ВНУ і вучыцца, напрыклад, на ангельскай, французскай альбо нямецкай мове”.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://mobiro.ru