Гарадзенскі Pet Nihil: «Хочам згуляць з Rammstein…»
– У Мінску мы выступім са змешанай праграмай. Прагучаць як старыя панкавыя рэчы, так і больш цяжкія творы з новай праграмы. У нас склалася такая сітуацыя, што мы доўга не выступалі, таму што ў нас не было ўдарніка. Першы раз з новым ударнікам мы адыгралі праграму ў гэтым годзе 25 сакавіка таксама ў Мінску. І вось другі раз за кароткі тэрмін едзем у сталіцу.
align=”left” >У Гродна канцэрты амаль не адбываюцца. Ці можа і адбываюцца, але я пра іх не ведаю, і нас на іх не запрашаюць. Мы б задавальненнем адыгралі канцэрт «дома», нават падрыхтавалі б нейкую сольную праграму. Нажаль пакуль гэта – мара, хоць і невялікая. А вялікая…. Паўдзельнічаць у адным канцэрце з Rammstein. Я быў на канцэрце, калі яны прыязджалі ў Мінск. Людзі робяць шоў! Іх выступ мяне вельмі ўразіў – гэта быў сапраўдны спектакль!
Гарадзенскі гурт Pet Nihil быў створаны ў 2000 годзе і за свае амаль 12 год існавання выпусціў тры паўнавартасных альбомы: Tanatos (LP, 2001) , Saint Lie (LP, 2004), Acoustic 2010. Гурт на некалькі год спыняў існаванне, але потым зноў, як птушка Фенікс, адраджаўся і выступаў перад новымі слухачамі.