У “Беняконях” затрымалі больш за 3 тоны кантрабанднай вопраткі
Паводле дакументаў, грузавы аўтамабіль “Вольва”, якім кіраваў грамадзянін Беларусі, вёз 19 тон грузу. Падчас мытнага кантролю з выкарыстаннем інспекцыйнага комплекса, акрамя заяўленых тавараў у прычэпе быў знойдзены дадатковы груз.
Суправаджальныя дакументы на буйную партыю вопраткі, абутку, біжутэрыі адсутнічалі.
Затрыманы і груз, і аўтамабіль.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://gtk.gov.by