1 красавіка гродзенскі заапарк прапануе наведвальнікам пасядзець у клетцы
Адным з сюрпрызаў, кажа загадчыца навукова-асветніцкага сектара Алена Пятрова, стане конкурс, удзельнікі якога з заплюшчанымі вачыма навобмацак павінны будуць вызначыць жывёлаў.
У гульні “Першакрасавіцкі заапарк” неабходна будзе знайсці раскіданыя па ўсёй тэрыторыі звярынца прыкметы, якія адрозніваюць святочны заапарк ад звычайнага. Самых уважлівых чакаюць прызы.
Прызы падрыхтаваны і для тых наведвальнікаў, якія распавядуць пра самы смешны выпадак першакрасавіцкага розыгрышу.
У гэты дзень кожны ахвотны зможа прымерыць на сябе вобраз пітомца заапарку. Для гэтых мэтаў прызначаны спецыяльны вальер з шыльдай, пасядзець у якім дазволяць наведнікам звярынца.
Пачатак святочнай праграмы ў 12.30.
Уваходныя білеты ў гродзенскі заапарк з 1 красавіка падаражэюць. З гэтага дня ўваход для дарослых будзе каштаваць 10 тысяч рублёў, для дзяцей – 5 тысяч. І гэта не жарт.
Дзяцей да 6 гадоў па-ранейшаму будуць пускаць бясплатна.
Здымак з сайта http://www.grodnozoo.by