Сярэдні заробак ў Гродзенскай вобласці ў лютым складаў 2 мільёны 627 тысяч 100 рублёў

|

У параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года тэмп росту рэальных заробкаў у Гродзенскай вобласці склаў 97,1%, у параўнанні з лютым мінулага году – на 98,4%.

 

Самы высокі тэмп росту заробкаў за гэты перыяд адзначаны ў Гомельскай вобласці – 106,2%. У Віцебскай вобласці – 100%. У астатніх рэгіёнах заработная плата знізілася: у Магілёўскай вобласці яна склала 99,7%, у Мінску – 98,5%, у Мінскай вобласці – 97,1%, у Брэсцкай – 96%.

 

У лідэрах па ўзроўню заробкаў як заўсёды застаецца Мінск. У лютым сярэдняя заработная плата тут склала 3 мільёны 818 тысяч 500 рублёў. На другім месцы – Гомельская вобласць з сярэднім заробкам 2 мільёны 949 тысяч 300 рублёў. У Мінскай вобласці сярэдні заробак за люты склаў 2 мільёны 927 тысяч 500 рублёў, у Магілёўскай – 2 мільёны 683 тысячы 900 рублёў, у Віцебскай – 2 мільёны 675 тысяч 800 рублёў, у Брэсцкай – 2 мільёны 550 тысяч 700 рублёў.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://psl.by