Каля чыгункі пад Слонімам знайшлі выбухоўку
Знаходка – 20 гранат РГД-33, пятнаццаць элементаў узрывальнікаў да гранат РГД-33, чатыры артылерыйскіх снарады калібру 57 мм, узрывацель да артылерыйскага снараду і патрон – датуецца гадамі Вялікай Айчыннай вайны.
Па ўсёй верагоднасці, пад чыгунку боепрыпасы былі прынесеныя для падрыву эшалону. Па нейкіх прычынах яны не былі выкарыстаныя і заставаліся ў зямлі каля 70 гадоў.
На шчасце, за гэты час выбухоўка не здэтанавала.
Паводле http://region4.by