Чатыры гродзенскія ўстановы запланавалі грамадскія слуханні на адзін дзень
Сціплая абвестачка ў адной з другасных рубрык сайта Гродзенскага гарвыканкама з’явілася за дзень да правядзення абмеркаванняў.
Спадзяемся, ўсё ж гэтая інфармацыя паспее дайсці да гродзенцаў, якія і павінны вырашаць лёс зялёных насаджэнняў.
У 9 гадзін раніцы будзе абмяркоўвацца лёс 6 дрэваў, якія замінаюць рэканструкцыі кацельнай пад гараж (вул.Л.Чайкінай,2). Гэтае абмеркаванне ладзіць УЖРЭП Кастрычніцкага раёна, т. 55 63 86. Сума кампенсацыйных выплат – 5 980 596 рублёў.
У 10 гадзін каля прахадной “Гроднахлебпраму” адбудуцца грамадскія слуханні адносна лёсу газону і клумбы з насаджэннямі. За іх прапануецца кампенсацыя ў памеры 31 375 609 рублёў. Праблема ўзнікла ў сувязі з пашырэннем аўтастаянкі на вул.Дзяржынскага, 52.
“ГГЖКГ” (тэл.72 16 47) у 15 гадзін будзе абмяркоўваць добраўпарадкаванне дваравой тэрыторыі жылога дома №30 па вул. Урублеўскага. На павестцы дня выдаленне 15 раслінных аб’ектаў. Сума кампенсацыі -17 013 441 рублёў.
Інстытут “Грамадзянпраект” праводзіць грамадскія слуханні па пытанні рамонту і рэканструкцыі будынку Гродзенскай абласной філармоніі (перасадка 21 расліннага аб’екта). Сума кампенсацыі -12 056 951 руб.
Пачатак слуханняў у 12 гадзін (каля ўваходу). Тэлефон для даведак – 73-05-74.
Нагадваем, што прыняць удзел у грамадскіх слуханнях і выказаць сваё меркаванне можа любы грамадзянін. Рашэнне павінна прымацца большасцю галасоў.
Здымак з сайта http://euroradio.fm