“Нёман” саступіў у фінале чэмпіянату Беларусі

|

Адзіную шайбу госці закінулі ў сярэдзіне другога перыяду дзякуючы памылцы брамніка “Нёмана” Сяргея Шабанава, які няўдала спрабаваў выкінуць шайбу з-за сваёй брамы.

 

Такім чынам жлобінцы перамоглі ў серыі з лікам 4-2. 

 

Каманда Дзмітрыя Краўчанкі другі год запар саступіла ў фінале чэмпіянату (летась – сталічнаму “Юнацтву”) і зноў заваявала толькі срэбраныя медалі.

 

Нягледзячы на гэта, па сканчэнні гульні з перапоўненых трыбун Лядовага палацу неслася “Дзякуй, Нёман!”.

 

На здымку: трэнерам “Нёмана” можна думаць ужо пра новы сезон.

 

Фота: http://hcneman.by